КАЛАЎРОТ

gallery/banner
gallery/pryalka-kalarot-zapadnaya-belarus

Дата паступлення ў музей, нумар акта прыемкі

Нумар па інвентарнай кнізе

Крыніца паступлення

Матэрыял, тэхніка

Памер прадмета

Ступень захаванасці

Час стварэння

др.пал XIX-пач.XX ст.

дрэва

Месца стварэння

Дадатковыя звесткі

gallery/image010

Апісанне прадмета

Калаўрот, самапрадка — прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. Складаецца з наступных рабочых частак:
• кола;
• прыводная педаль (шатун, ківач);
• уласна прадзільны апарат, які складаецца, у сваю чаргу, са стрыжня з насаджанай шпулькай і малых колцаў, злучаных шнурамі з галоўным колам.
У Беларусі вядомыя два асноўныя тыпы калаўротаў:
1) стаяк, характэрны для заходніх зямель;
2) ляжак, характэрны для паўночных і паўночна-ўсходніх зямель. Калаўроты з'явіліся ў Беларусі ў 16 ст. на мануфактурных прадпрыемствах, у сялянскім побыце з сярэдзіны 19 ст., асабліва ў раёнах інтэнсіўнага льнаводства — поўнач і ўсход Беларусі, на паўднёвай Беларусі пераважала прадзенне з дапамогаю верацяна.
Каштавалі калаўроты шмат, але пража атрымлівалася лепшай і больш роўнай, а працаваць на іх было хутчэй і зручней. З дапамогай механічнай прасніцы адначасова выконваліся тры дзеянні: выцягванне ніткі з кудзелі, скручванне і намотванне на катушку.
Калаўрот суправаджаў дзяўчыну ад нараджэння і да замужжа. Гэта неабходнае ў доме прыстасаванне клалі дзяўчынцы пад калыску для лячэння начнога плачу і ад спалоху. Бадай, лепшым падарункам жаніха сваёй нявесце быў новы калаўрот, зроблены і ўпрыгожаны яго рукамі.

Узгадванне ў беларускім фальклоры:

gallery/image_2018-10-07_18-20-34

Калаўрот-стаяк

gallery/image012

Калаўрот-ляжак з насадной прасніцай

Прыказкі, прымаўкі і народныя выслоўі:
Язык як калаўрот.
Свет ходзіць калаўротам.
Язык ляшчыць, што калаўрот трашчыць.

Дадатковыя цікавыя факты:

На ночы і на дні ахайна дзеліць
Пярэстую касмічную кудзелю,
Прадзе сваё жыццё за годам год
Павольны беларускі калаўрот,
Рыпіць шатун у спёку, дождж і сцюжу,
Каб з зорнага пачысся спрасці кужаль.
На нітку паглядзіць з журбой і скрухай
Гісторыя — сівая папрадуха:
З ачоскаў выбягаюць з-пад рукі
Шурпатыя, як камень, вузялкі,
На кола навіваецца паволі
Стракатая, пакручаная доля.
Старая і амаль ужо сляпая
Чырвоны колер з белым завівае
Ад тысячагадовай даўніны:
Нядоўгі мір — стагоддзямі вайны,
Усё ў адной для нас сплятае нітцы —
Часаны лён і шэрую кастрыцу,
Галадамор і пару вёснаў сытых,
Валошкі шчодра завівае ў жыта,
Суворай ніткай у яе руках
Спагада перакруціцца і жах.
Мы будзем жыць — у княстве, ці ў калгасе,
Каб толькі нітка не абарвалася…
(Святлана Куль. Беларускі калаўрот))

Спіс літаратуры:


Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.
Народная культура Беларусі. Энцыкл. давед. / пад агульн. рэд. В.С. Цітова. Мінск, 2002. 345с.

Відэаматэрыял па тэме:

https://youtu.be/MF-h0GB8xis

Пытанні і заданні:

www.000webhost.com